Беларусь мая сінявокая

07.10.2023

Пазнавальна-гульнёвая праграма “Беларусь мая сінявокая”

У шосты школьны дзень 7 кастрычніка для вучняў 1-5 класаў была арганізавана пазнавальна-гульнёвая праграма “Беларусь мая сінявокая”.

Асноўная мэта дадзенага мерапрыемства – праз гульнёвыя формы работы спрыяць выхаванню грамадзянска-патрыятычнага станаўлення вучняў, беражлівых адносін да нацыянальнай спадчыны, традыцый, культуры беларускага народа.

Дзве каманды вучняў, “Патрыёты” і “Беларусы”, выконвалі заданні і выпрабаванні на тэму нацыянальных сімвалаў, свят, расліннага і жывёльнага свету Беларусі. Па заканчэнні праграмы ўсе ўдзельнікі былі адзначаны за стараннасць.

Настаўнік пачатковых класаў

Сідарэвіч Таццяна Васільеўна