Вёска, о родная вёска мая!

08.04.2023

 Вёска, о родная вёска мая! У кожнага чалавека ёсць той куточак, дзе праходзіць яго дзяцінства, юнацтва, маладосць, куды заўсёды хочацца вярнуцца. І вось сёння 8 красавіка вучні Табульскай СШ з бадзёрым настроем сабраліся ў скверы, які замацаваны за школай, каб навесці парадак, прыбраць лісце, галлё, смецце. Сквер закладзены ў гонар 30-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На тэрыторыі в.Табулкі і в.Чамярын ёсць яшчэ помнікі загінуўшым аднавяскоўцам. Яны таксама добраўпарадкаваны. Вучні захоўваюць памяць пра загінуўшых аднавяскоўцаў і ўдзячны за мірнае неба і шчаслівае дзяцінства. Працавалі вучні з ахвотай, весела, не мяшаў нават дожджык, хацелася хутчэй закончыць работу. Кожны ўсведамляў, што зрабілі добрую справу.

Намеснік дырэктара

па вучэбна-выхаваўчай рабоце

Таццяна Васільеўна Пракопчык.