Любі, шануй, ведай роднае слова!

21.02.2023

 "Любі, шануй, ведай роднае слова!". Пад такой назвай прайшло свята, прысвечанае Дню роднай мовы, у нашай школе.

 Удзельнікі свята яшчэ раз адчулі прыгажосць, непаўторнасць і мілагучнасць роднай мовы. Школьнікі ўдзельнічалі ў конкурсах: "Спрыт, знаходлівасць і розум", "Словы-змейкі", "Аматары беларускага фальклору", "Папацей, грамацей!" і другіх.

 Свята атрымалася! Такія мерапрыемствы выхоўваюць у маладога пакалення патрыятызм, каштоўнае стаўленне да жыцця, да традыцый і культуры свайго народа.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Людміла Мікалаеўна Дарафейчык