Дзень здароўя "Калядныя старты"

10.12.2022

Здароўе - самае важнае ў жыцці чалавека. Усё больш людзей займаюцца спортам, правільна харчуюцца, вядуць актыўны лад жыцця. Да здароўя трэба ставіцца беражліва і захоўваць яго з дзяцінства. Здаровы лад жыцця для дзяцей - адзін з галоўных фактараў фізічнага і маральнага развіцця дзіцяці, яго гарманічнага існавання ў грамадстве.

Шосты школьны дзень 10 снежня 2022 г. стаў для дзяцей днём здароўя. Для дзяцей былі арганізаваны калядныя гульні. Весела і цікава, а галоўнае карысна для здароўя, прайшоў шосты школьны дзень!

Настаўнік інфарматыкі і матэматыкі

Марына Мікалаеўна Мініч,

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

Іна Васільеўна Мазго.