Шосты школьны дзень

03.12.2022

3 снежня адбылося мерапрыемства для вучняў 1 – 6 класаў па тэме “Неверагоднае падарожжа ў свет кнігі”. Вучні адправіліся ў завочнае паларожжа па станцыям. На станцыі “Карцінная галерэя” дзеці складалі пазлы з ілюстрацыямі вядомых казак. Станцыя “Вяселы наборшчык” вучням спадабалася тым, што яны збіралі з пераблытаных літар словы і ўспаміналі назву і аўтара літаратурнага твора. Дзеці падарожнічалі, адгадвалі загадкі, складвалі літаратурнае лато, вызначалі героя казкі па тэлеграме. У канцы мерапрыемства дзеці атрымалі ў падарунак закладкі для кніг, пазнаеміліся з выставай кніг, узялі дамоў кнігі для чытання.

Вучні 7 – 9 класаў прынялі ўдзел у кіналекторыі “21 стагоддзе без шкодных звычак”, у рамках якога быў прагледжаны і абмеркаваны кінафільм “На грані сознанія”.

Адказныя: Г.А.Роля, настаўнік пачатковых класаў,

Н.Р.Цярэшка, настаўнік матэматыкі.