Цікава пра сінонімы

23.09.2022

23 верасня ў рамках Тыдня роднай мовы была праведзена гульня “Цікава пра сінонімы”.

Мэта: садзейнічаць узнаўленню і пашырэнню ведаў вучняў пра сінонімы, развіваць уменне падбіраць сінонімы да прапанаванага слова, выхоўваць цікавасць да беларускай мовы, любоў да роднай мовы.

Дзеці з вялікім задавальненнем удзе ў конкурсах: “Чорная скрыня”, “Бліцтурнір для капітанаў”, “Прафесіі – сінонімы”, “Крыжаванка”, “Мяшок згубленых сінонімаў”, “Жывыя сінонімы”.

Вучні былі зацікаўлены гульнёю і ўзнагароджаны памятнымі падарункамі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Таццяна Васільеўна Пракопчык.