Нашчадкі Перамогі

07.05.2022

 7 мая ў школе было праведзена мерапрыемства "Нашчадкі Перамогі". Мэта: выхаванне патрыятызму, павагі да тых, хто абараніў мір, да тых, каго вайна пазбавіла шчаслівага дзяцінства.

 Навучэнцы яшчэ раз упэўніліся, што вайна-гэта самае жудаснае і немагчымае слова. Колькі праліта слёз, скалечана лёсаў, колькі сірот і ненароджаных дзяцей!..

 Удзельнікі мерапрыемства аддалі даніну павагі і ўдзячнасці героям вайны, усім тым, хто абараніў мір. Нашчадкі Перамогі, прадоўжальнікі іх слаўных спраў, павінны захаваць памяць пра іх подзвіг дзеля жыцця на зямлі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Людміла Мікалаеўна Дарафейчык,

настаўнік матэматыкі,

Наталля Раманаўна Цярэшка.