Я люблю Беларусь

16.04.2022

 Цікава і займальна прайшла інтэлектуальная гульня "Я люблю Беларусь". Мэта мерапрыемства: абуджаць цікавасць да гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа; спрыяць выхаванню грамадзянскасці, пачуцця патрыятызму, гонару за сваю Радзіму, за свой народ.

 Гульня развівала пазнавальныя і інтэлектуальныя здольнасці вучняў. Вучні прымалі актыўны ўдзел у лінгвістычным конкурсе, у конкурсе красамоўства, конкурсе "Хто хутчэй", "Беларускі каляндар".

 Удзельнікі атрымалі памятныя падарункі і салодкія гасцінцы.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Людміла Мікалаеўна Дарафейчык,

настаўнік пачатковых класаў,

Наталія Аляксандраўна Лук'янчук.