Чым жыве мая краіна

23.10.2021

У суботу, 23 кастрычніка, прайшоў конкурс эрудытаў “Чым жыве мая краіна”. Мэтамі дадзенага мерапрыемства з’яўляліся: развіццё пачуццяў патрыятызму ў вучняў, імкненне быць карыснымі для сваёй краіны; выхаванне патрыятычных пачуццяў, любові, павагі да сваёй Радзімы, сваёй вёскі, сям’і і школы. У конкурсе прймалі ўдзел вучні 6 – 9 класаў. Вучні паспыталі сябе у розных заданнях: адгадвалі крыжаванку, складвалі пасловіцы, адгадвалі рэбусы, вызначалі на малюнках суседзяў нашай краіны і вобласці нашай краіны, ахарактэрызоўвалі нашу краіну па дадзеным літарам. Дзеці засталіся задаволеныя.

Настаўнік пачатковых класаў,

Вольга Сяргееўна Мурашова,

настаўнік нямецкай мовы,

Яніна Мікалаеўна Дароніна.