Мы са спортам сябруем!

09.10.2021

 9 кастрычніка ў школе прайшоў Дзень здароўя "Мы са спортам сябруем", пад дэвізам:

Калі хочаш быць здаровым-закаляйся!

Калі хочаш разумным, моцным і прыгожым быць,

Сваё здароўе беражы.

 Удзельнічалі дзве каманды: "Алімпійцы" і "Здаравякі". Вучні з цікавасцю асвойвалі эстафеты: "Два на два", "Пасадка і копка бульбы", "Бег у мяшках", "Камбініраваная эстафета", "Эстафета з абручамі", "Пераноска мяча" і г.д. Удзельнікі паказалі свой спрыт, уменне, хуткасць, узаемавыручку. Пераможцай стала каманда "Здаравякі" з лікам 12 і 8.

 Вучні зразумелі, што здароўе чалавека-гэта галоўная каштоўнасць жыцця кожнага з нас. Яго нельга купіць ні за якія грошы і каштоўнасці.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Людміла Мікалаеўна Дарафейчык.