Дзень роднай мовы...

21.02.2020

 Да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў школе быў праведзены КВіЗ "Любі, шануй, ведай роднае слова!".

 У мерапрыемстве прымалі ўдзел дзве каманды: "Слова" і "Сказ". Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах: "Прывітанне", "Словы - змейкі", "Канструяванне слоў", "Вам слова, юныя паэты!", "Конкурс балельшчыкаў", "Спрыт, знаходлівасць і розум", "Папацей, грамацей!", "Аматары беларускага фальклору", "Пазнай фразеалагізм". У гульні перамагла каманда "Слова": з лікам 43,5 б. і каманда "Сказ" 35,5 б.

 Свята роднай мовы праявіла ў вучняў цікавасць да моўнага багацця свайго народа, выхоўвала ў школьнікаў прагу да пошуку трапнага адказу, кемлівасць, знаходлівасць, артыстызм.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Людміла Мікалаеўна Дарафейчык.

поделиться в: