Конкурс дзіцячай творчасці "Беларускія матывы"

23.11.2019

 23 лістапада, у чарговую школьную суботу, вучні 1-5 класаў прымалі ўдзел у конкурсе дзіцячай творчасці "Беларускія матывы".

 Мэта дадзенага мерапрыемства-прывіццё вучням павагі і беражлівых адносін да нашай краіны, яе сімвалаў, культуры і традыцый.

 Навучэнцам былі прапанаваны розныя заданні: віктарына пра беларускія сімвалы, пра гарады і іх гербы, пра жывёлы і расліны Беларусі. Таксама адбыўся конкурс на лепшага чытача вершаў беларускіх паэтаў.

 У завяршэнні мерапрыемства кожны вучань паказаў свае мастацкія здольнасці: з дапамогай тэхнікі "трафарэт" на драўляных падстаўках выконвалі сімвал-узор "Багацце".

Настаўнік пачатковых класаў,

Таццяна Васільеўна Сідарэвіч.