У рамках тыдня...

24.10.2019

 У рамках тыдня... 24 кастрычніка ў 8 класе прайшоў урок замацавання і развіцця ведаў, уменняў і навыкаў па тэме "Сістэмы і сукупнасці лінейных няроўнасцей з адной зменнай. Рашэнне двайных няроўнасцей". Удасканаленне навыкаў рашэння сістэм і сукупнасцей няроўнасцей з адной зменнай разам з вывучэннем сферы іх практычнага прымянення-асноўная дыдактычная мэта ўрока.

 На працягу ўрока вучні рашалі практыкаванні, накіраваныя на замацаванне навыкаў рашэння сістэм і сукупнасцей лінейных няроўнасцей, двайных няроўнасцей. Асаблівая ўвага ўдзялялася рашэнню практыка-арыентаваных задач з дапамогай сістэм няроўнасцей.

 На ўроку чаргаваліся вусная і пісьмовая формы работы, выкарыстоўваліся элементы дыдактычных гульняў.

Настаўнік матэматыкі,

Наталля Раманаўна Цярэшка.