Адкрыты ўрок па беларускай мове ў 8 класе

24.10.2019

 У рамках Тыдня педагагічнага майстэрства быў праведзены адкрыты ўрок па беларускай літаратуры ў 8 класе па тэме "Аркадзь Куляшоў, верш "Бывай..." Вучні змаглі пазнаёміцца з вершам А.Куляшова "Бывай...", з гісторыяй яго напісання, звярнулі ўвагу на музычнасць паэтычных радкоў, праслухалі запіс песні "Алеся" ў выкананні ансамбля "Песняры", патлумачылі мастацкія асаблівасці твора. Урок садзейнічаў выхаванню пачуцця суперажывання.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Людміла Мікалаеўна Дарафейчык.