"Постаці слаўныя краю майго"

19.10.2019

 Сёння, 19 кастрычніка ў школе прайшло мерапрыемства пад назвай "Постаці слаўныя краю майго". Была праведзена краязнаўчая віктарына, якая пашырыла веды вучняў пра культуру і традыцыі беларускага народа, пра слаўных і знакамітых людзей нашага краю.

 Удзельнікі завочна пазнаёміліся з партрэтнай галерэяй "Знакамітыя людзі Беларусі: Васіль Быкаў, Пётр Клімук, Францыск Скарына, Ефрасіння Полацкая, Янка Купала, Уладзімір Мулявін і г.д."

 Мерапрыемства дало магчымасць дакрануцца да вытокаў нашай спадчыны, выхоўваць грамадзян сваёй краіны, патрыётаў Беларусі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Людміла Мікалаеўна Дарафейчык.