Інтэлектуальная гульня "Я лепшы"

11.05.2019

 11 мая ў Табульскай сярэдняй школе была праведзена інтэлектуальная гульня "Я лепшы". Удзельнічалі вучні пачатковых і сярэдніх класаў. Кожнаму ўдзельніку была магчымасць паказаць свой спрыт, уменне знаходлівасць. Конкурсы былі цікавыя і арыгінальныя: віктарына "Барометры прыроды", бліц-апытанне "Сябры прыроды", "Загадкавыя крыжаванкі", гульня "Мы такія розныя", гульнёвае практыкаванне "Так ці не?", рэбусы. Пераможцам стаў вучань пятага класа, Выберанец Дзмітрый, які набраў 14 жэтонаў, Лукашык Дзмітрый, вучань 6 класа, набраў 8 жэтонаў, Цярэшка Раман - 6 жэтонаў. Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Людміла Мікалаеўна Дарафейчык,

настаўнік пачатковых класаў,

Ганна Адамаўна Роля.