Наркотыкі-шлях у бяздонне...

02.03.2019

"Наркотыкі-шлях у бяздонне", пад такой назвай прайшло мерапрыемства да Сусветнага дня барацьбы з наркотыкамі і ў рамках акцыі "Творчасць супраць наркотыкаў" у Табульскай сярэдняй школе. Форма правядзення-вусны часопіс.

 Першая старонка часопіса ўключала ў сябе пазнавальную інфармацыю пра наркотыкі,-небяспечнасць іх ужывання,папераджальныя сімптомы пры ўжыванні наркотыкаў.

 Другая старонка-стварыць партрэт залежнага чалавека ад наркотыкаў, даць яму кароткую характарыстыку, падпісаць, якімі якасцямі ён валодае.

 Трэцяя старонка часопіса дала магчымасць удзельнікам абмеркаваць праблемныя сітуацыі, у якія трапляюць падлеткі. Дадзенае практыкаванне заключалася ў тым, каб падлеткі фарміравалі навык аргументаванага адстойвання сваёй пазіцыі, асабліва ў сітуацыі аказання дапамогі равесніку.

 Чацвёртая старонка ўключала ў сябе напісаць міні-сачыненне (прыкладна з 5-7 сказаў) на прапанаваныя тэмы: "Што будзе, калі мяне папросяць пранесці наркотыкі"; "Што будзе, калі я не змагу адказацца ад наркотыка" і г.д.

 Усе ўдзельнікі ў канцы мерапрыемства далі клятву "Мы супраць наркотыкаў!", "Мы за здаровы лад жыцця".

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Людміла Мікалаеўна Дарафейчык.