"Курэнне - прычына цяжкіх захворванняў"

16.11.2016

Класная гадзіна ў 10 класе

Тэма "Курэнне - прычына цяжкіх захворванняў", да Міжнароднага дня адказу ад курэння.

Класная гадзіна прайшла цікава.

Вучні падрыхтавалі паведамленні аб шкодзе курэння, чыталі гумарыстычныя вершы пра курыльшчыкаў, запаўнялі анкету "Што вам вядома пра курэнне?", а потым абмяркоўвалі матэрыял.

Дзесяцікласнікі прыйшлі да высновы, што здароўе - гэта галоўнае для чалавека і берагчы яго патрэбна ўжо зараз.