Пасяджэнне настаўнікаў біялогіі і хіміі

19.01.2017

18 студзеня ў школе прайшло паяджэнне настаўнікаў біялогіі і хіміі.

Тэма пасяджэння: рэалізацыя прынцыпу індывідуалізацыі ў адукацыйным працэсе па хіміі і біялогіі ва ўмовах профільнага навучання і дапрофільнай падрыхтоўкі.

Мэта: асваенне педагогамі формы, мадэлі арганізацыі адукацыйнага працэсу, пры якой у працэсе работы з групай настаўнік узаемадзейнічае з асобнымі вучнямі па індывідуальнай мадэлі, улічваючы іх асобныя асаблівасці.