"Літаратурнае падарожжа" на радзіму "палескай ластаўкі"

23.05.2017

 Парэцкая базавая школа 23 мая прымала гасцей. Сюды завіталі ўдзельнікі праекта "Літаратурнае падарожжа", які арганізаваны Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

 Удзельнікі літаратурнай вандроўкі выканалі важную місію. Яны прывезлі ў Парэчча бюст Яўгеніі Янішчыц, выкананы беларускім скульптарам, народным мастаком Беларусі Львом Гумілеўскім. Ён перадаў у Парэчча гіпсавы макет надмагільнага помніка паэтэсе. Прыгожая, крыху задеменная постаць з крыламі за спінаю... Так таленавіты майстар пабачыў крылы натхнёнасці "палескай ластаўкі". Гэтая скульптура зойме належнае месца ў экспазіцыі музея. Сам аўтар знаходзіцца ўжо ў сталым узросце, таму не змог прыехаць на радзіму Янішчыц.

 І педагогам, і школьнікам было вельмі цікава паслухаць гасцей, даведацца пра іх працу, новыя ідэі і праекты.

 Завяршэннем "Літаратурнага падарожжа" стала экскурсія ў народны літаратурны музей Яўгеніі Янішчыц.