Усе на зямлі ад мацярынскіх рук

13.10.2018

 13 кастрычніка ў Табульскай сярэдняй школе была праведзена канцэртная праграма і спартландыя "Мая мама самая лоўкая" да Міжнароднага Дня маці. Святкаванне Дня маці супадае з рэлігійным святам Пакровы ці святам Божай маці. Першапачаткова царкоўныя Пакровы былі ўведзены ў старажытнай Іерусалімскай царкве ў якасці засцярогі святых дароў Божым духам. З гэтых часоў і адзначаюць хрысціяне гэта свята. Школьнае свята прайшло вельмі цікава і захапляльна. Вучні пачатковых класаў для мам спявалі песні і расказвалі вершы, навучэнцы сярэдняга і старэйшага ўзросту паказвалі сцэнкі і танцавалі.

 Але найбольш усім прысутным спадабалася спартландыя для мам. У яе былі ўключаны конкурсы: "Самая гаспадарлівая", дзе мамы чысцілі бульбу на хуткасць і на якасць; другі конкурс "Самая лоўкая", калі мамы кідалі мячы ў карзіну; трэці конкурс "Мая мама - лепшы повар". Матулі павінны былі з завязанымі вачыма са штучнай садавіны і агародніны выбраць прадметы для баршча. Затым матулі адгадвалі загадкі, адказвалі на смешныя пытанні. Дзеці з радасцю і ахвотай дапамагалі і падтрымлівалі як сваіх, так і чужых матуль. Зала ўзрывалася апладысментамі гледачоў.

 У канцы свята ўсе матулі атрымалі падарункі, зробленыя рукамі дзяцей.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Людміла Мікалаеўна Дарафейчык,

настаўнік пачатковых класаў,

Анна Адамаўна Роля,

педагог-арганізатар,

Алена Іванаўна Завулачная.