"Смелыя і лоўкія"

10.11.2018

  10 лістапада ў Табульскай сярэдняй школе прайшла спартыўная гульня "Смелыя і лоўкія" у рамках здароўезберагальнай суботы. Удзельнічала дзве каманды "Агонь" і "Вада". З вялікім азартам і захапленнем вучні прымалі актыўны ўдзел у розных эстафетах: гонка мяча пад нагамі, паходка пінгвіна, вузкая дарожка, наезнік, скачкі на скакалцы, перанос эстафетнай палачкі, перанос мяча ў пары...

 Удзельнікі паказалі свае спартыўныя здольнасці, лоўкасць, уменне, спартыўны энтузіязм. Юныя спартсмены былі добразычлівыя і спагадлівыя адзін да аднаго. Але ў любых спаборніцтвах ёсць пераможцы. У нашай гульні перамагла каманда "Агонь" з лікам 7:6. Усе ўдзельнікі атрымалі прызы. Шчаслівыя і задаволеныя яны пайшлі дадому.

Настаўнік пачатковых класаў,

Анна Адамаўна Роля,

настаўнік бел.мовы і літаратуры,

Людміла Мікалаеўна Дарафейчык.