Бацькоўскі сход

19.12.2018

 19 снежня 2019 года у нашай школе адбыўся бацькоўскі сход на тэму "Сучасная цывілізацыя - абмен каштоўнасцей на выгоды. Кніга, камп'ютар, тэлевізар і мабільны тэлефон".

 Настаўніца інфарматыкі Мініч Марына Мікалаеўна асвяціла пытанне "Кніга, камп'ютар, тэлевізар і мабільны тэлефон у жыцці сучаснага падлетка".

 Камп'ютары вельмі моцна ўвайшлі ў наша жыццё. Абысціся без іх чалавецтва ўжо не можа. Аднак, трэба памятаць, што здароўе - важная складаючая нашага жыцця. Трэба старацца крочыць побач з дзіцём па дарозе жыцця - і яму не трэба будзе ўцякаць у віртуальны свет.

 На пярэдадані канікул гутарка вялася аб недапушчальнасці астаўлення дзяцей без нагляду і крымінальнай адказнасці за неналежны догляд дзяцей (Заулачная А.І.), Роля Г.А. выступіла з пытаннем "Каб у дом не прыйшла бяда", дзе расказала аб супрацьпажарнай бяспецы, паводзінах на рэках, у час навагодніх свят, аб паводзінах з піратэхнікай.

 Намеснік дырэктара прааналізавала вынікі за першае паўгоддзе 2018/2019 навучальнага года. Класныя пытанні бацькі абмяркоўвалі з класнымі кіраўнікамі.

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце,

Таццяна Васільеўна Пракопчык.