Калядны каляндар

19.01.2019

 На 19 студзеня па народным календары прыпадае свята Вадохрышча. Гэтым святам завяршаюцца Калядныя зімовыя святкі, якія пачыналіся пасля поснай куцці 6 студзеня.

 На гэта свята ў Табульскай сярэдняй школе было праведзена мерапрыемства "Калядны каляндар", інтэлектуальная гульня.

 Удзельнікі гульні з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні і назапашвалі балы. Вучні атрымалі шмат інфармацыі пра свята Вадохрышча, посную куццю, шчодрую і галодную. Гістарычнае падарожжа дало магчымасць даведацца ўдзельнікам пра святкаванне Новага года і Раства ў іншых краінах.

 Гульня пазнаёміла вучняў з зімовымі традыцыямі беларусаў. Колькі паэзіі, хараства, непаўторнасці мае наша мінуўшчына! Зберагчы яе, перадаць нашчадкам-наш абавязак!

 Мерапрыемства ў гульнёвай форме выявіла веды вучняў пра калядныя святы, дало ім магчымасць праявіць творчыя здольнасці, выхоўваць пачуццё гонару за гістарычнае мінулае краіны.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Людміла Мікалаеўна Дарафейчык.