"Афганістан баліць у маёй душы..."

16.02.2019

 У гэтым годзе споўнілася 30 гадоў з дня вываду савецкіх войск з Афганістана. Усё больш часу аддзяляе нас ад тых падзей, але мы не ўправе забываць аб тым, што свой інтэрнацыянальны абавязак на чужой зямлі выканалі і нашы землякі.

 "Афганістан баліць у маёй душы". Пад такой назвай 16 лютага ў Табульскай сярэдняй школе прайшла тэматычная праграма. Гэтая праграма была адкрыта мітынгам ля магілы воіна-афганца Бурэнка Івана Андрэевіча, чыё імя носіць наша піянерская дружына. Вучні школы ўсклалі вянок. Усе прысутныя ўшанавалі памяць воіна-інтэрнацыяналіста хілінай маўчання.

 Затым святочная праграма была працягнута сустрэчай з ветэранам-афганцам, нашым земляком Бахурам Аляксандрам Паўлавічам. Успамінаючы старонкі гісторыі тых далёкіх падзей, ветэран гаварыў пра гераізм, мужнасць, вернасць абавязку, пра цяжкія ўмовы баявых дзеянняў, штохвілінна рызыкуючы жыццём, яны збераглі вернасць воінскай прысязе.

 Апошнім акордам святочнай праграмы сталі нумары мастацкай самадзейнасці, падрыхтаваныя вучнямі. Песні, танцы, вершы-усё было арганізавана для таго, каб ушанаваць памяць загінуўшых у Афганістане воінаў, аддаць дань павагі ўсім салдатам краіны, усім героям і простым працаўнікам вайны, усім, хто сумленна выконваў свой абавязак.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Людміла Мікалаеўна Дарафейчык,

настаўнік пачатковых класаў,

Анна Адамаўна Роля.