"Любі, шануй, ведай роднае слова!"

21.02.2019

 21 лютага ў Табульскай сярэдняй школе была праведзена конкурсная праграма "Любі, шануй, ведай роднае слова!" да Міжнароднага дня роднай мовы. Мерапрыемства прайшло ў форме КВЗ. Удзельнічалі дзве каманды - "Сказ" і "Слова". Гульня пачалася з прывітання каманд. Вядучыя па чарзе праводзілі конкурсы, якія паказвалі спрыт, веды, уменні ўдзельнікаў. Конкурсы былі розныя: "Словы-змейкі", "Канструяванне слоў", "Вам слова, юныя паэты!", конкурс балельшчыкаў, "Папацей, грамацей!", "Спрыт, знаходлівасць і розум", "Аматары беларускага фальклору", "Пазнай фразеалагізм".

 У канцы гульні журы падвяло вынікі: перамагла каманда "Слова" з лікам 29,5 і каманда "Сказ" - 25 балаў. Гульня дала магчымасць удзельнікам яшчэ раз дакрануцца да вытокаў нашай Бацькаўшчыны, яе роднай мовы, абудзіць пачуццё нацыянальнай годнасці і гонару за геніяльных тварцоў і свой народ.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Людміла Мікалаеўна Дарафейчык.