Об учреждении

В нашей школе 46 учащихся

Директор школы: Василевицкий Виталий Вилорович

Телефон:8(0165) 67-81-98

Контактная информация:
Почтовый адрес: 225758 Брестская область Пинский район д.Тобулки ул.Школьная 19
Телефоны: 8(0165) 67 - 94 - 68
Электронная почта:  tobsh@roo-pinsk.gov.by


Микрорайон школы, закрепленный за школой на 2021/2022 учебный год для осуществления учета детей, подлежащих обучению на уровне общего среднего образования.

Структура, режим работы

ГУО "Тобульская средняя школа" Пинского района

Структура УО:  средняя общеобразовательная школа

Режим работы

 понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

суббота с 9.00 до 15.00

выходной – воскресенье

 По запросу сельской молодёжи работа спортивного зала школы осуществляется ежедневно с 18.30 до 21.30 (без выходных)

При проведении культурно-массовых мероприятий в вечернее время (дискотеки и т.д.) работа школы осуществляется с 18.30 до 21.30

 

Контактная информация

Телефоны "горячих линий", телефоны доверия и справочных служб

Наши символы

Наш герб, флаг и гимн

                
  
        

Сэрца поўніцца годнасцю чыстай,                 Лёс складаецца з малых імгненняў.

Над Табулкамі промні ільюць.                         Школа наша прайшла скрозь гады,

Будзь, як песня, вольнай, іскрыстай,              Зберагла шмат сваіх дасягненняў

Школа мілая, першаю будзь!                           І не ведае зараз бяды.

 

Разыдуцца сцежкі па свеце –                           Сэрца поўніцца годнасцю чыстай,

Яны розныя ў кожнага з нас.                            Над Табулкамі промні ільюць.

Дзе б ні быў ты на нашай планеце,                  Будзь, як песня, вольнай, іскрыстай,

Помніць будзешь ты свой школьны час.           Школа мілая, першаю будзь!

  


 

История и традиции

У нашай сінявокай Беларусі шмат добрых школ. Безумоўна, ёсць такія і ў нашым чароўным Палескім краі. Вядома, што ў добрай школе, як і ў чалавеку, усё павінна быць добра.

У добрай школе – добрыя традыцыі і гісторыя. Школа ў Табулках пачала працаваць ажно ў канцы ХІХ стагоддзя. Вядома, што ў 1890 годзе ў Табульскай школе працаваў адзіны настаўнік, ён жа і дырэктар – Б.Шэўк-Лейка. Шмат чаго перажыла наша школа і да рэвалюцыі, і пасля яе. Вядома, што, як у нас гавораць “за польскім часом”, у Табулках была “повшэхная” (пачатковая) школа (дырэктар – С.Войнар) і размешчана яна была ў маленькім драўляным будынку. Пасля Вялікай Айчыннай вайны Табульская васьмігадовая школа Лагішынскага раёна Пінскай вобласці (дырэктар – Г.Мячыкаў) па-ранейшаму была ў старэнькім аднапавярховым драўляным будынку.

І вось у 1970 годзе ў сучасным двухпавярховым будынку пачала дзейнасць Табульская сярэдняя школа Пінскага раёна (дырэктар – Е.Епішка). Шмат добрых дасягненняў і пачынанняў зроблена было ў гэты перыяд. Падхвацілі добрую эстафету і далей, як у нас гавораць “у перабудовачны час”, калі Табульская сярэдняя школа (дырэктар – Г.Канючка) працягвала крочыць у будучыню. І вось ужо ў ХХІ стагоддзі, зберагаючы добрыя традыцыі, ДУА “Табульская сярэдняя школа” Пінскага раёна (дырэктар – В.Васілевіцкі) ўпэўнена крочыць на шляху дынамічнага развіцця.

Добрая школа заўсёды памятае і шануе сваіх былых настаўнікаў, тым больш такіх, як ветэран Вялікай Айчыннай вайны, настаўнік Табульскай школы А.Багнавец. Бо добрая памяць і ўдзячнасць – паказчык добрай школы.

У добрай школе – не толькі добры будынак са спартыўнай залай і добраўпарадкаванай, квітнеючай тэрыторыяй, але і добрыя настаўнікі. Дарэчы, больш за 25 %  педагагічнага калектыву школы – былыя выпускнікі Табульскай школы, а таксама 20 % настаўнікаў – мужчыны, што дастаткова больш, чым у сярэднім па школах у Рэспубліцы Беларусь, але не зусім дастаткова, каб добрая школа была яшчэ лепш. Сярэдні ўзрост педагагічнага калектыву адпавядае ўзросту дырэктара школы – 40 гадоў, а гэта значыць, што ў добрай школе ёсць і вопытныя, разважлівыя педагогі, і маладыя, яскравыя педагогі. Дарэчы, у апошнія тры гады каманда педагогаў Табульскай школы займала прызавыя месцы на раённым турыстычным злёце. Таму добрыя педагогі ў добрай школе не толькі добрыя настаўнікі, але і ў турызме, і ў спорце вартыя. Напрыклад, на раённых спаборніцтвах па валейболу сярод педагогаў на Кубак дырэктара Табульскай школы. Усё гэта таму, што лепшае навучанне – навучанне асабістым прыкладам.

У добрай школе – добрыя вучні і выпускнікі, якімі можна ганарыцца. Сярод выпускнікоў Табульскай школы ёсць і настаўнікі, і ўрачы, і ваенныя, і будаўнікі, і працаўнікі сельскай гаспадаркі, і, напрыклад, капітан ІІ ранга, член Саюза пісьменнікаў Расіі П.Мікалайчык, галоўны рэдактар газеты “Пінскі веснік”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі М.Ляшук, старшыня Пінскага гарадскога савета дэпутатаў Н.Кахновіч. А самае галоўнае – усе нашы выпускнікі - добрыя людзі. І ўсімі сваімі выпускнікамі ганарыцца Табульская школа, незалежна ад таго, дзе і кім яны працуюць – ці галоўным урачом медыцынскай установы, ці за мяжой, ці ў родным сельскагаспадарчым прадпрыемстве – усе яны наш гонар і годнасць.

У добрай школе атрымліваюць добрыя веды. Дзякуючы ведам, атрыманым у Табульскай школе, нашы вучні паступаюць і ў БДУ, і ў Ваенную Акадэмію, і ў БНТУ, і ў медыцынскія ўніверсітэты. Дарэчы, у 2010 – 2011 навучальным годзе падрыхтаваныя добрымі настаўнікамі вучні Табульскай школы заваявалі 6 прызавых месцаў на раённых прадметных алімпіядах, а таксама ўдала адзначыліся на раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Першыя крокі ў навуку”. Такім чынам, калі ў вучня ёсць жаданне, добрая школа дае добрыя веды, каб дасягнуць любых вяршынь.

У добрай школе не толькі добра навучаюць, але і праводзяць добрую выхаваўчую работу. Асабліва гэта датычыцца грамадзянска- патрыятыч-нага выхавання.  А інакш у Табульскай школе і быць не магло. Дарэчы, піянерская дружына школы носіць імя І.Бурэнка – выпускніка Табульскай школы, які загінуў у Афганістане. Таму сустрэчы з прадстаўнікамі Беларускага Саюза афіцэраў, дапамога састарэлым бацькам воіна-інтэрнацыяналіста, шанаванне яго памяці і памяці ўсіх воінаў, якія абаранялі нашу Радзіму – гэта яшчэ адзін паказчык добрай школы.

У добрай школы – добрыя суседзі і добрыя сябры. І гэта не толькі суседнія Парэцкая ці Ставоцкая школы, ці родны СВК “Праца”, але і сябры ў Германіі і Ірландыі. Такім чынам, Табульская школа добра адзначылася і на міжнародным узроўні.

А калі Вы пажадаеце ўласнымі вачыма пабачыць самую заходнюю школу Піншчыны, то сардэчна запрашаем у добрую Табульскую школу.

 

Табульская школа – разам мы здольны пабудаваць

 добрую будучыню!