Вучымся правільным зносінам

05.01.2022

У рамках зімовых карысных канікул у школе быў арганізаваны пазнавальны занятак “Вучымся правільным зносінам”.

Мэтай дадзенага мерапрыемства было:

Стварэнне правільных зносін для камфортнага існавання.

Задачы:

  • Выхоўваць культуру зносін у школьнікаў;
  • Фарміраваць камунікатыўныя навыкі, уменне працаваць у групе, слухаць адзін аднаго;
  • Развіваць творчыя здольнасці дзяцей.

У ходзе мерапрыемства былі праведзены наступныя конкурсы “Работа з анкетамі”, “Гульня “Пантаміма”, практыкаванне “Апладысменты сябру”,  паглядзелі урок па правільным зносінам, рыфмавалі вершы, размяркоўвалі добрыя і дрэнныя зносіны.

Гульня была карыснай і павучальнай. Дзецям вельмі спадабалася.

Настаўнік нямецкай мовы,

Яніна Мікалаеўна Дароніна.