Паэтычныя галасы роднага краю

19.12.2020

 У нашай школе прайшло мерапрыемства "Паэтычныя галасы роднага краю". Вучні яшчэ раз крочылі сцяжынкамі жыццёвага і творчага шляху беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц: чыталі вершы паэткі, глядзелі прэзентацыю, малявалі малюнкі, больш глыбей пазнаёміліся з чатырохтомным выданнем "Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі".

 Удзельнікі атрымалі шмат пазнавальнага матэрыялу, зразумелі, што Жэня была простым, добрым і вясёлым чалавекам.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Людміла Мікалаеўна Дарафейчык.