Акцыя "Клопат"

03.10.2020

 3 кастрычніка, напярэдадні Дня настаўніка, у Табульскай сярэдняй школе прайшла акцыя "Клопат". Вучні віншавалі настаўнікаў-ветэранаў з іх прафесійным святам. У адрас настаўнікаў было сказана шмат добрых, чуллівых і прыгожых слоў ад чыстага сэрца. Кожны ветэран адчуў у віншаваннях цеплыню, любоў, падзяку, шчырасць.

 У настаўніка ёсць вялікі скарб-гэта скарб яго душы, якім ен увесь час дзеліцца з намі. Настаўнік заўсёды думае пра сваіх выхаванцаў, пра іх лёс, пра іх будучыню. Таму невыпадкова ў гэты дзень гучалі словы Алены Руцкай:

Настаўнік не мае права

На роспач, на слабасць, на стому.

Яго пачэсная справа-

Жыццё аддаваць другому.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

Людміла Мікалаеўна Дарафейчык,

настаўнік матэматыкі,

Наталля Раманаўна Цярэшка.